Салют у Мінску ўпершыню дадуць з паркаў імя Максіма Горкага і Янкі Купалы

Салют у Мінску ўпершыню дадуць з паркаў імя Максіма Горкага і Янкі Купалы

У Мінску салют у гонар Дня Перамогі ўпершыню дадуць з паркаў імя Максіма Горкага і Янкі Купалы, перадае БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал "Беларусь 1".

Паведамляецца, што пускавыя ўстаноўкі для салюту размесцяцца ў васьмі кропках. Акрамя паркаў імя Максіма Горкага і Янкі Купалы яны будуць знаходзіцца ў парку Перамогі на набярэжнай Свіслачы, на пустцы ў раёне населенага пункта Навінкі, у аэрапорце Мінск-1, на пустцы ў раёне Чыжоўскіх могілак за МКАД, на паўночна-заходнім беразе вадасховішча Дразды, а таксама ў ваенным гарадку Уручча.

Раней Міністэрства абароны казала, што гэтым разам салют будзе складацца з 30 залпаў. У Мінабароны абяцалі, што ён будзе яшчэ больш маляўнічы, чым звычайна: для яго запуску ўпершыню выкарыстоўваюць адны з самых яркіх феерверкавых вырабаў пад умоўнымі пазначэннямі "Чырвоны мак", "Герань", "Аксаміт" ды іншыя.

Акрамя беларускай сталіцы, салют будзе дадзены ў Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве і Брэсцкай крэпасці-героі. Пачатак салюту прызначаны на 22.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі