Салідарнасць як інстынкт: чаму мы дапамагаем і што нам замінае? Эфір
Андрэй Ягораў / Euroradio
Беларускі досвед апошніх гадоў паказаў, што ўзаемная падтрымка — гэта не проста прыгожы жэст, а наш натуральны спосаб выжывання і развіцця. Мы навучыліся хутка збіраць сродкі і падстаўляць плячо, але грамадскія ініцыятывы ўсё яшчэ часта сутыкаюцца з вострым недахопам рэсурсаў. Чаму так адбываецца? Ці заўсёды наша дапамога ідзе па прызначэнні найбольш кароткім шляхам, і як зрабіць працэс ахвяраванняў не толькі зручным, але і цалкам бяспечным для кожнага?
Сёння важна не проста "даваць грошы", а разумець, як працуе гэты механізм знутры. Якія бар’еры спыняюць нас перад чарговым данатам? Што менавіта матывуе падтрымліваць адны праекты і прымушае сумнявацца ў іншых? Каб знайсці адказы, "Лятучы ўніверсітэт" і Civitta Institute распачалі глыбокае даследаванне сярод беларусаў у Польшчы. Гэта спроба пачуць голас кожнага, хто дапамагае, каб грамадскія арганізацыі маглі лепш разумець запыты людзей і працаваць больш эфектыўна.
Пра тое, як нашы прыватныя рашэнні ўплываюць на будучыню ўсёй грамадзянскай супольнасці, паразмаўляем у эфіры з палітолагам і метадолагам Андрэем Ягоравым.
Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!