Салдат, які на 10 дзён уцякаў з часці ў Печах, праходзіць медабследаванне

Салдат, які на 10 дзён уцякаў з часці ў Печах, праходзіць медабследаванне

Салдат тэрміновай службы, які на 10 дзён уцякаў з часці ў Печах, праходзіць медабследаванне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

18-гадовы Аляксандр Неўмяржыцкі ўцёк з часці 19 сакавіка. Пошукі далі вынік толькі 29 сакавіка. Салдата затрымалі ў пасёлку Дарожны Смалявіцкага раёна, у 26 кіламетрах ад часці. Прэс-служба Мінабароны інфармавала, што "паводле папярэдніх даных, самавольнае пакіданне часці не звязана з якімі-небудзь супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да гэтага вайскоўца". Праз два дні пасля ўцёкаў камандзірам вайсковай часці была распачатая крымінальная справа, артыкул — "Самавольнае пакіданне часці або месца службы".

Расследаваннем справы займаецца упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Цяпер салдат праходзіць ваенна-урачэбную камісію, яго абследуюць медыцынскія работнікі. Следства праводзіць "комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў" з мэтай высвятлення прычын і абставін, якія прымусілі хлопца рашыцца на ўцёкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі