Вайсковая камендатура праз 10 дзён затрымала салдата, які ўцёк з Печаў

Вайсковая камендатура праз 10 дзён затрымала салдата, які ўцёк з Печаў

29 сакавіка каля 11-й гадзіны прадстаўнікі Барысаўскай вайсковай камендатуры затрымалі шарагоўца Аляксандра Неўмяржыцкага ў пасёлку Дарожны Смалявіцкага раёна. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. 

Такім чынам, салдата затрымалі за 26 км ад часці. 

"Паводле папярэдніх даных, самавольнае пакіданне часці не звязана з якімі-небудзь супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да гэтага вайскоўца", — гаворыцца ў паведамленні.

Як распавядала Еўрарадыё, Неўмяржыцкі ўцёк з часці 19 сакавіка. 21 сакавіка на маладога чалавека пачалі крымінальную справу па артыкуле 445 Крымінальнага кодэкса "Самавольнае пакіданне часці або месца службы". У адпаведнасці з ім, маладому чалавеку, калі ён адсутнічаў не больш за 10 сутак, пагражае арышт. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі