Сафія Сапега ўжо некалькі месяцаў чакае памілавання

Сафія Сапега / фота з яе Instagram-акаўнту

Палітзняволеная Сафія Сапега некалькі месяцаў таму напісала прашэнне аб пмілаванні, але дагэтуль чакае рашэння па ім.

"Мы чакаем і Сафія чакае, што да канца года яшчэ будзе адно пасяджэнне камісіі па памілаванні — і адбудзецца цуд, і яе памілуюць", — перадае SPUTNIK словы айчыма дзяўчыны.

Як распавядала Еўрарадыё, бацька Сафіі аплаціў прызначаны ёй штраф — 175 тысяч рублёў. Адміністрацыя калоніі дала станоўчае заключэнне па хадайніцтве Сафіі.

Расіянку затрымалі ў траўні 2021 года разам з Раманам Пратасевічам, калі ўлады пасадзілі ў Мінску самалёт Ryanair рэйсам Афіны-Вільня. За адміністраванне ТГ-канала "Чорная кніга Беларусі" дзяўчыну асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.