Рыяна стала самай багатай спявачкай у свеце

Рыяна стала самай багатай спявачкай у свеце

Рыяна стала самай багатай спявачкай у свеце. Па падліках часопіса Forbes, 31-гадовая амерыканка валодае 600 мільёнамі долараў. Яна абагнала Мадону, у якой налічылі $570 млн. Адзначаецца, што асноўны даход Рыяна атрымлівае не з дапамогай музыкі, а бізнесу. Два гады таму яна стварыла касметычны брэнд Fenty Beaut, сууладальнікам якога стала міжнародная група кампаній LVMH.

На трэцім месцы сярод самых багатых спявачак Селін Дыён — 450 мільёнаў долараў, на чацвёртым — Беёнсэ — $400 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі