Вы тут

Румас і Мядзведзеў не падпісалі пагадненне аб візах

Сяргей Румас. Фота: БЕЛТА

Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў не падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні віз, паведамляе БЕЛТА. Раней анансавалася, што гэтае пагадненне будзе падпісанае менавіта 13 снежня на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Брэсце.

Гэтае пагадненне, як паведаміў Сяргей Румас, будзе падпісанае пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі.

"Сёння мы не падпісвалі візавае пагадненне. Беларускі бок да пасяджэння Саўміна не паспеў скончыць унутрыдзяржаўныя працэдуры. Думаю, што ў бліжэйшы час мы іх скончым і пагадненне будзе гатовае да падпісання", — патлумачыў кіраўнік беларускага ўрада.

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 13:12: