Румас датэрмінова прагаласаваў на выбарах

Сяргей Румас галасуе датэрмінова / прэс-служба ўрада
Сяргей Румас галасуе датэрмінова / прэс-служба ўрада

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас прагаласаваў датэрмінова на выбарах. У суботу, 16 лістапада, ён прыйшоў разам з жонкай на пяты Калодзішчанскі ўчастак №39 Лагойскай выбарчай акругі №75. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўрада. Відэа з участку апублікавала ў Facebook прэс-сакратар Аляксандра Ісаева сёння каля 11:00.

Парламенцкія выбары ў Беларусі адбудуцца ўжо ў гэтую нядзелю, 17 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі