Вы тут

"Рух" прайграў мінскаму "Дынама", гадзіну каманда гуляла ў меншасці

Падчас матчу ў Брэсце / ФК "Рух"

17 кастрычніка брэсцкі "Рух" прайграў мінскаму "Дынама" — 1:3. Гэта быў цэнтральны паядынак 26-га тура — абедзьве каманды змагаюцца за медалі чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Заўзятары "Руха" наракаюць на судзейства (суддзя — Сяргей Краснікаў з Гродна) — з першага тайма каманда гуляла ў меншасці — на 30-й хвіліне быў выдалены Аляксей Вакуліч (спачатку атрымаў жоўтую за небяспечную гульню, і адразу ж — другую картку за размовы).

Цяпер у мінскага "Дынама" стала 54 ачкі, каманда на трэцім месцы. У "Руха" засталося 51 ачко, ён чацвёрты. У пачатку верасня, адкрываючы стадыён "Дынама-Юні", Аляксандр Лукашэнка цікавіўся ў дынамаўцаў, ці змогуць яны сёлета ўзяць трэцяе месца? (на відэа). Пасля перамогі ў Брэсце яны сталі да бронзы на крок бліжэй.

У іншых сённяшніх матчах "Мінск" і "Гомель", "Энергетык-БДУ" і брэсцкае "Дынама" згулялі ўнічыі 0:0.

Расклад матчаў тура / АБФФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.