Ярмошына папярэджвае, што на выбарах рыхтуюцца правакацыі

Пра гэта старшыня Цэнтравыбаркаму заявіла ў панядзелак у
інтэрв'ю Беларускай тэлевізіі. Таксама яна папярэдзіла што выбарчая кампанія ў
Палату прадстаўнікоў будзе "нервовай".

Нагадаем, што на мінулым тыдні Лідзія Ярмошына ўдзельнічала
ў семінары АБСЕ "Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі" ў Вене. Па
словах чыноўніцы, на семінары праявіліся двайныя стандарты АБСЕ, бо заходнія
краіны спрабавалі вучыць прадстаўнікоў постсавецкіх дзяржаваў. Ярмошына
заяўляе, што толькі дзеля такога павучання ёй упершыню за апошнія 8 гадоў далі
магчымасць прыехаць на тэрыторыю Еўрасаюзу.

Фота —
belarus.by