Ва Украіне суд забараніў абнародаваць вынікі выбараў у дзвюх акругах

Цэнтравыбаркам ня мае права публікаваць вынікі, пакуль не скончыцца суд па пазовах апазіцыі, інфармуе РБК.

Кандыдаты ад Аб'яднанай апазіцыі Наталля Салейка (акруга N11) і Іван Мельнічук (акруга N14) падалі пазовы супраць ЦВК. Яны абвінавацілі камісію, што тая незаконна прызнала пераможцамі ў гэтых акругах праўладных кандыдатаў.

Суд запатрабаваў у ЦВК выбарчую дакументацыю з гэтых акругаў, у прыватнасці, пратаколы паседжанняў і рашэнні акруговых і ўчастковых камісій. Паседжанні прызначаныя на 14 кастрычніка.

Паводле звестак ЦВК, у акрузе N11 перамогу атрымаў самавылучэнец Аляксандр Дамброўскі, а ў акрузе N14 - самавылучэнец Віктар Жарабнюк.

Фота — severcity.info