У Рыме другі раз адкрылі помнік Яну Паўлу II
Першы раз помнік адкрывалі сёлета ў траўні.
Аднак пры першым адкрыцці скульптура выклікала хвалю грамадскага абурэння, перадае ВВС. Ватыканская газета L'Osservatore Romano адзначала, што статуя вышынёй у 5 метраў зусім не падобная да рэальнага прататыпа. А мінакі параўноўвалі круглую галаву статуі з падобнымі малюнкамі фашысцкага дыктатара Беніта Мусаліні.
Аўтарам давялося сур'ёзна дапрацаваць помнік. Скульптар Аліўера Рыналдзі заявіў, што паспрабаваў выправіць памылкі і зрабіць твар статуі больш падобным да аблічча памерлага пантыфіка.
Фота — АР