У палітвязня Змітра Дашкевіча запаленне лёгкіх

Разам з адвакатам яна сёння наведала глыбоцкую калонію. Паводле слоў Насты Палажанкі, аднабаковую пнеўманію ў Змітра выявілі падчас абследавання. Цяпер палітвязень змешчаны ў медчастку.

Нагадаем, Зміцер Дашкевіч знаходзіцца за кратамі ад снежня 2010 года. У сакавіку 2011-га яго асудзілі на два гады пазбаўлення волі калоніі агульнага рэжыму, нібыта, за збіццё дваіх мінчукоў. Пакаранне палітык адбывае ў глыбоцкай калоніі.

18 ліпеня стала вядома пра новую крымінальную справу супраць Дашкевіча “за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Яму пагражае яшчэ адзін год зняволення. Нядаўна Зміцер Дашкевіч у чарговы раз знаходзіўся ў штрафным ізалятары. Пасля выхаду з яго ён адзначыў свой 31-ы дзень народзінаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі