У Лівіі забіты малодшы сын Кадафі
Сын былога дыктатара Хаміс загінуў у баях у горадзе Бані-Валід на паўночным захадзе Лівіі.
Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на заяву старшыні Усеагульнага нацыянальнага кангрэсу Лівіі Мухамеда Юсефа аль-Магрэфа. Лідары апазіцыі выступілі ў першую гадавіну смерці Кадафі, які быў забіты 20 кастрычніка 2011 года ў Сірце.
Паводле звестак аль-Магрэфа, Хаміс загінуў у суботу, а яго цела перавезлі ў горад Місурата. Паводле іншых звестак, Хаміс сканаў у Місураце, куды яго даставілі ў цяжкім стане з Бані-Валіда.
Хаміс збіраў вакол сябе баевікоў з ліку прыхільнікаў свайго бацькі ў Бані-Валідзе. У суботу там адбыліся баі, у выніку якіх 22 чалавекі загінулі і болей за 200 атрымалі раненні.