У гомельскім ізалятары галадаюць тры арыштаваныя апазіцыянеры

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на былога сукамерніка аднаго з арыштаваных, які выйшаў з-за кратаў. Па яго словах, апазіцыянеры толькі п'юць ваду і сокі, якія ім перадаюць.

У ізалятары часовага ўтрымання пацвердзілі, што Жукоўскі галадае, а пра астатніх арыштаваных адмовіліся даваць інфармацыю.

Шаўчэнку арыштавалі 17 верасня за распаўсюд інфармацыі пра "маўклівую акцыю". Суд пакараў яго арыштам на 15 сутак. Цянюту асудзілі на 10 сутак за распаўсюд інфармацыі пра "Народны сход". А Жукоўскага затрымалі 21 верасня перад "маўклівай акцыяй" і асудзілі на 15 сутак, не зважаючы на зламаную пры затрыманні нагу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі