У Брэсце злодзей падпаліў абрабаваныя аўтамабілі? (фота)

Паведамленне пра пажар у раёне вакзала "Брэст-Цэнтральны" паступіла каля гадзіны ночы. Калі прыбыла першая брыгада ратавальнікаў, амаль цалкам гарэў аўтамабіль Daewoo Tacuma. Mitsubishi, які стаяў побач, супрацоўнікі МНС паспелі адцягнуць ад палаючага легкавіка. Ад агню ён пацярпеў нязначна — толькі паплавілася адна фара.

Абодва аўтамабілі мелі відавочныя прыкметы ўзлому: невядомы разбіў вокны з боку кіроўцы.

Сярод папярэдніх прычын пажару самі ратавальнікі называюць падпал ці кароткае замыканне. Магчыма, загаранне адбылося і выпадкова, калі злодзей даставаў магнітолу з аўтамабіля.

Абрабаваныя аўтамабілі належаць супрацоўнікам вакзалу. Кошт нанесенай шкоды пакуль ацэньваецца. Па факце крадзяжу праваахоўнікі распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі