Расійскія міліцыянты выдалі грамадзянства Расіі асуджанаму беларусу
У Растоўскай вобласці Расіі пачалі крымінальную справу супраць траіх міліцыянтаў.
Іх падазраюць ў наданні грамадзянства Расіі двойчы асуджанаму беларусу, паведамляе сайт yuga.ru.
Інспектар аддзела па пытаннях грамадзянства, разглядаючы заяву пра прыём у грамадзянства Расіі, бачыла звесткі пра непагашаную судзімасць заяўніка. Аднак яна незаконна аформіла рашэнне аб прыёме яго ў расійскае грамадзянства. Яе начальнікі ўзгаднілі і зацвердзілі рашэне. Цяпер усім траім пагражае да двух гадоў папраўчых работ.