Уладзімір Пуцін ткачыхам: трэба менш есці і больш рухацца!
Прэзідэнт Расіі ў чацвер сустрэўся з працаўніцамі прадпрыемства "Валагодскі тэкстыль".
Адна з ткачых раптам спытала ва Уладзіміра Пуціна, якім чынам ён падтрымлівае сябе ў форме.
"Чэрчыль, кажуць, што адказваючы прыкладна на такое пытанне, ён сказаў так: "Я ніколі не стаяў, калі можна было сядзець, і ніколі не сядзеў, калі можна было ляжаць", але ў мяне крыху іншыя правілы, — цытуе словы Пуціна РІА "Новости". — Я лічу, што трэба паменш есці і паболей рухацца, але ўсё добра ў меру, і абмежаванні павінны быць у меру і актыўнасць павінна быць...".
Расійскі прэзідэнт адзначыў, што калі няма нейкага ўнутранага пазітыву, то жыць увогуле вельмі складана, а захаваць форму практычна немагчыма. Ён павіншаваў жанчын з надыходзячым святам.
Фота — ria.ru