Праваабаронцу Алега Воўчака будуць судзіць за "дробнае хуліганства"

Як паведамляе nn.by, Воўчака затрымалі на вуліцы. Да яго падыйшоў міліцыянт — нібыта праверыць дакументы. У выніку праваабаронца апынуўся ў Маскоўскім РУУС сталіцы.

Нагадаем, што Воўчак — былы следчы пракуратуры. Пасля сыходу з дзяржаўных органаў ён займаўся гучнымі справамі. Прычым звязанымі не толькі з палітвязнямі, але і з арыштаванымі сілавікамі. Ён актыўна дапамагаў Аляксандру Казуліну, а пасля Мікалаю Аўтуховічу, з якім яго яднаў афганскі вопыт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі