Насельніцтва Украіны вырасла ўпершыню за апошнія 19 гадоў
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба статыстыкі краіны.
Па стане на 1 кастрычніка сталае насельніцтва нашай паўднёвай суседкі склала 45 мільёнаў 378 тысяч 880 чалавек, што на 177 чалавек больш, чым па стане на 1 верасня, паведамляе interfax.ru.
Насельніцтва Украіны дасягнула максімальнай ў гісторыі адзнакі — 51 мільён 700 тысяч чалавек — у 1993 годзе. Ад таго моманту яно пастаянна змяншалася.
Пры гэтым у краіне па-ранейшаму колькасць памерлых украінцаў перавышае колькасць тых, хто нарадзіўся. Прырост насельніцтва зафіксаваны за кошт мігрантаў.