Лідзія Ярмошына ў Вене сустрэлася з пікетоўцамі

12 ліпеня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына прыбыла ў
Вену, каб прыняць удзел у канферэнцыі АБСЕ “Дэмакратычныя выбары і назіранне за
імі”.

Мастачка Марына Напрушкіна, якая зладзіла перад будынкам
АБСЕ ў Вене акцыю супраць прыезду Ярмошынай, распавяла пра сустрэчу са
старшынёй ЦВК.

Напрушкіна: “Мы стаім у дзвюх кропках, раздаем перад
уваходам у будынак АБСЕ улёткі. Лідзія Ярмошына прайшла, прапланіравала з
высока паднятай галавой, узяла улётку, на якой яна сама была намаляваная. І
сказала: “Вось як выглядае слава”. І задаволеная ўвайшла ў будынак”
.

13 ліпеня адбудзецца другі дзень канферэнцыі “Дэмакратычныя
выбары і назіранне за імі”. Марына Напрушкіна ды іншыя праціўнікі з’яўлення
Ярмошынай у Еўропе будуць суправаджаць яго вулічнай выставай з палітычных
коміксаў.