Курсы долара, еўра і расійскага рубля выраслі
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 8550 рублёў, курс еўра вырас на 20 рублёў — да 10910. Курс расійскага рубля таксама падняўся — з 271 да 271,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у чацвер курс долара застаўся ранейшы, а курс еўра знізіўся на 20 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net