Лідзія Ярмошына: караць рублём кандыдатаў-няўдачнікаў не будуць

Нагадаю, у інтэрв’ю Еўрарадыё Мікалай Лазавік прапаноўваў, каб на парламенцкіх выбарах кандыдат уносіў 500, а на мясцовых — 200 долараў залога. І ў выпадку, калі нейкі кандыдат зняўся датэрмінова, набраў зусім мала галасоў — грошы ідуць у дзяржаўную казну. Маўляў, гэта абараніла б выбарчыя кампаніі ад гарадскіх вар’ятаў, байкотчыкаў ды гульцоў у “невялікі піяр падчас выбараў”.

Але падчас адмысловай нарады 31 студзеня ў кіраўніка краіны гэта прапанова нават не абмяркоўвалася. А ўсё таму, прызнаецца старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, што менавіта яна была яе найпершым “ворагам”.

Ярмошына: “Адмова ад дзяржаўнага фінансавання агітацыйнай кампаніі кандыдатаў і неабходнасць кандыдата раскашэліцца ўжо прывядзе да таго, што балатавацца будуць людзі сур’ёзныя. Тады навошта гэтыя задаткі? Тым больш, на мясцовых выбарах гэта зусім непрымальна: балатуюцца людзі бедныя, якія не атрымліваюць заробак за выкананне сваіх дэпутацкіх абавязкаў. Таму — не!”.

Нагадаем, падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства былі падтрыманыя прапановы ЦВК па вывядзенні з Выбарчага кодэкса права на байкот выбараў і па спыненні ў будучым фінансавання агітацыйных кампаній кандыдатаў.

Ярмошына: Напісаць можна ўсё што заўгодна ў законе! Уся справа ў практыцы

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі