Канадзец Джэф Плат стане грамадзянінам Беларусі
Таксама ён падпісаў кантракт з мінскім хакейным клубам "Дынама" на тры гады.
Перамовы пра новы кантракт скончыліся нядаўна, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". Кіраўніцтва дынамаўцаў са згоды гульца пачало захады, каб надаць Плату беларускае грамадзянства. Гэта дазволіць нападніку пачаць выступ за нацыянальную зборную Беларусі з сезону 2013-2014 гадоў.
У мінулым сезоне Джэф Плат стаў найлепшым снайперам каманды (18 галоў). А па сістэме "гол+пас" канадзец набраў другую суму балаў (33) пасля Канстанціна Глазачова.