Рэдакцыю газеты "Новы час" могуць прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй

Рэдакцыю газеты "Новы час" могуць прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй

Генпракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне галоўнай рэдактарцы газеты "Новы час" Аксане Колб, паведамляецца на сайце ведамства. У пулікацыях выдання пракурорскія работнікі ўгледзелі "распаўсюд інфармацыі, накіраванай на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці або якая змяшчае заклікі да такой дзейнасці".

Прэтэнзіі выказаныя да трох публікацыяў. 

"Аналіз зместу артыкула С. Салаўёва "Не вельмі заўважнае, але важнае" (№8 ад 26.02.2021) паказаў, што ў дадзенай публікацыі чытачам паведамлялася пра будучы Міжнародны крымінальны трыбунал для службовых асоб дзяржаўных органаў, якія, на думку аўтара, парушалі правы і свабоды грамадзян у Беларусі.

У публікацыі С. Пульшы "Дымавая заслона з наступствамі" (№14 ад 09.04.2021) аўтар зрабіў неабгрунтаваныя высновы пра нелегітымнасць беларускай улады, рост нянавісці ў грамадзянскай супольнасці, нібыта абумоўленай рэпрэсіўнымі законамі, якія прымаюцца ў краіне.

У гэтым жа выпуску змешчаны артыкул А. Колб "Складаней за ўсё прымаць беззаконне", у якім у фармаце інтэрв'ю з С. Ціханоўскай беспадстаўна сцвярджалася пра беззаконне і рэпрэсіі ў Рэспубліцы Беларусь", — паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

На думку пракурорскіх работнікаў аўтары пцблікацый ужывалі выразы і абароты, "якія спрыялі нагнятанню напружанасці ў грамадстве, распальванню нянавісці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў праваахоўных органаў як асобных сацыяльных груп насельніцтва".

Генпракуратура прыгразіла, што рэдакцыю газеты могуць прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй і зачыніць выданне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі