Рэальныя заробкі ў Беларусі вышэйшыя за расійскія

Рэальныя заробкі ў Беларусі вышэйшыя за расійскія

Рэальныя заробкі ў Беларусі паводле парытэту пакупніцкай здольнасці апераджаюць расійскія. Да такой высновы прыйшлі эксперты расійскага Інстытута сацыяльнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі. Паводле іх падлікаў, узровень расійскіх заробкаў паводле парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ) застаецца вышэй, чым у іншых краінах СНД, апроч Беларусі. У Расіі парытэт пакупніцкай здольнасці сярэдняга заробку ацэньваецца ў 1640 долараў, а ў Беларусі — у 1648, паведамляе rbc.ru

Беларускія заробкі паводле гэтага параметру пачалі абыходзіць расійскія ў 2015 годзе, калі ў Расіі адбылася дэвальвацыя нацыяльнай валюты. Пры гэтым у Беларусі пасля трохгадовага падзення летась зноў пачалі расці рэальныя заробкі і станоўчая дынаміка захоўваецца.  

Што да іншых краінаў СНД, дык у Казахстане і Азербайджане ППЗ сярэднемесячнага заробку складае 1252 долара. Ва Украіне, якая адносна нядаўна вырашыла выйсці з СНД, паказнік складае 1074 долара.

Ва Усходняй Еўропе ППЗ сярэдніх заробкаў вышэйшы: Польшча — 2343 долара, Чэхія — 2026, Харватыя — 1950.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі