Расійскія прапагандысты здзекуюцца:беларусы пратэстуюць "па вечарах пасля працы"

Расійскія прапагандысты здзекуюцца:беларусы пратэстуюць "па вечарах пасля працы"

Расійскі тэлеграм-канал Пул № 3 здзекуецца з беларускіх пратэстоўцаў. "Калі б [кубінскі дзеяч] Фідэль Кастра звяргаў дыктатара Батысту, як беларусы Лукашэнку — па вечарах пасля працы, у яго таксама нічога б не атрымалася", піша ён раніцай 11 жніўня. Пул № 3 робяць журналісты з пула расійскага прэзідэнта.

У Беларусі ўжо прайшлі два дні пратэстаў супраць фальсіфікацый выбараў. Мінулай ноччу ў беларускай сталіцы загінуў адзін з пратэстоўцаў.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паспяшаўся павіншаваць Аляксандра Лукашэнку ўжо на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў. Як вядома, іх афіцыйныя вынікі яшчэ не абвешчаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі