Расійскі “Сбербанк” раіць Беларусі знізіць рост заробкаў

Расійскія спецыялісты падлічылі, што інфляцыя ў Беларусі ў 2014 годзе складзе 18%, а для зніжэння тэмпаў росту спажывецкіх цэнаў неабходна запаволіць рост заробкаў, паведамляе БелаПАН.

"Інфляцыя з пачатку года склала 13,4%, і мы лічым, што па выніках года яна дасягне 18%. Нядаўняе змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі узмацніла інфляцыйныя рызыкі, і ў 2015 годзе інфляцыя, верагодна, таксама ня замарудзіцца", - прагназуюць аўтары агляду, які падрыхтавалі аналітыкі кампаніі Sberbank CIB.

Згодна з прагнозам інвестыцыйнага падраздзялення расійскага "Ашчадбанка", інфляцыя ў Беларусі ў 2015 годзе можа скласці 17% і знізіцца ў параўнанні з прагназуемым узроўнем 2014-га на 1 працэнтны пункт.

Нагадаем, праект асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год, які падрыхтаваў Нацбанк, мяркуе зніжэнне інфляцыі ў будучым годзе да 11%. Варта адзначыць, што ў афіцыйны прагноз беларускіх уладаў на 2014 год закладалася зніжэнне інфляцыі да 12%. Разам з тым па выніках за студзень-верасень інфляцыя ў Беларусі ўжо склала 13,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі