Расійскі салдат: Да Беларусі 40 км. А ведаеш, якая дальнасць у “Града”?

Расійскі салдат: Да Беларусі 40 км. А ведаеш, якая дальнасць у “Града”?

Расія ўзмацняе групоўку войскаў на мяжы з Беларуссю дзвюма брыгадамі. Такі крок нашы суседзі аргументуюць "актыўнасцю блока НАТА".

"Паралельна з фармаваннем трох новых дывізій (дзвюх у складзе Заходняй ваеннай акругі, адной у межах Паўднёвай ваеннай акругі) дадаткова да заходняй мяжы Расіі перадыслакуюцца з цэнтральных раёнаў краіны дзве асобныя мотастралковыя брыгады", — цытуе крыніцу ў Генштабе расійскае агенцтва "Інтэрфакс".

Мотастралковыя брыгады размесцяцца ў Клінцах Бранскай вобласці (28-я асобная мотастралковая брыгада з Екацерынбурга) і ў Валуйках Белгародскай (23-я мотастралковая брыгада, раней разгорнутая пад Самарай).

Новыя дывізіі, як мяркуецца, размесцяцца у Ельні Смаленскай вобласці, пад Варонежам і Растовам. Ваенны эксперт Аляксандр Алесін тлумачыць Еўрарадыё, што гэта ўсё значыць для Беларусі:

"Гэтыя планы былі агучаныя даволі даўно і з'яўляюцца дэманстратыўным адказам Расіі на дзеянні НАТА, які канцэнтруе кантынгенты ў Еўропе... Але я думаю, што гэта яшчэ шпілька ў адрас Лукашэнкі, які любіць заяўляць, што ў Расіі нічога няма на маскоўскім кірунку. І калі што, то мы натаўскія танкі не прапусцім праз сябе. Але вядома, што адна расійская дывізія не зможа абараніць ад магчымага нападу, беларуская армія нашмат большая... Гэта такая невялікая пстрычка па носе".

Расійскі салдат: Да Беларусі 40 км. А ведаеш, якая дальнасць у “Града”?

Расія пераводзіць войскі да мяжы з Беларуссю. Што гэта значыць? (карта)

Дагэтуль у Расіі не было настолькі вялікіх фарміраванняў на тэрыторыі паміж Масквой і беларускай мяжой. Толькі ля самай Масквы раскватараваныя дзве танкавыя дывізіі, якія кіруюцца адным штабам — Таманская і Кантэміраўская, на базе якіх створанае армейскае ўпраўленне.

Журналісты беларускай рэдакцыі Радыё Свабода з'ездзілі ў Клінцы і пагаварылі з мясцовымі жыхарамі, а таксама вайскоўцамі, якія толькі-толькі перавяліся да беларускай мяжы з-пад Екацерынбурга. Па словах журналістаў, танкі і іншае ўзбраенне згружаюць на чыгуначнай станцыі, а салдаты начуюць проста на зямлі — нават намётаў пакуль няма. Жыхары Клінцоў нечаканым суседзям крыху здзіўленыя:

"Па горадзе ходзяць чуткі, быццам чакаецца нейкая правакацыя ад украінцаў: яны нас справакуюць, Расія будзе вымушаная адказаць, а сусветная супольнасць зноў выставіць Расію агрэсарам. А наконт хлопцаў з Урала — дык яны тут усяго тры дні, а ўжо да дзевак клінцоўскіх заляцаюцца, непрыгожа сябе паводзяць", — расказвае Свабодзе мясцовая студэнтка.

"Вы не падумайце! Гэта ўкраінцам мы не радыя, асабліва бежанцам з Данбаса. Летась усе атрымалі дапамогу: кватэру, працаўладкаванне, ды яшчэ хадзілі незадаволеныя, сварыліся з мясцовымі... А беларусаў мы вельмі любім!" — яшчэ адно меркаванне клінчан.

Расійскі салдат: Да Беларусі 40 км. А ведаеш, якая дальнасць у “Града”?
Перамяшчэнні вайсковай тэхнікі ля Клінцоў. Фота з сацсетак.
Расійскі салдат: Да Беларусі 40 км. А ведаеш, якая дальнасць у “Града”?
Мясцовы жыхар фатаграфуецца на фоне вайсковай калоны. Фота з сацсетак.

Паводле матэрыялу Свабоды, дысцыпліна расійскіх салдат далёкая ад узорнай. Журналісты сцвярджаюць, што вайскоўцы не толькі чапляюцца да мясцовых дзяўчат, але і ходзяць у самаволку, п'юць алкаголь і нават гандлююць скрадзеным з чыгуначнай станцыі металам.

"Лукашэнка пачаў на Захад паглядваць, вось дзядзя Вова і вырашыў яго напружыць. Пакуль балансуе паміж дзвюма табурэткамі. Мы вайны не хочам, але яму вельмі не рэкамендавалі пускаць НАТА. Тут да Гомеля ехаць менш чым дзве гадзіны, а да мяжы — 40 кіламетраў. Якая ўжо розніца? Лічы, мы да вашага Бацькі ў госці прыехалі. А ведаеш, якая прыцэльная дальнасць у “Града”, напрыклад? (Дальнасць стральбы устаноўкі "Град" вагаецца ад 33 да 42 км — Еўрарадыё) Гэта для вас Бацька на публіку кажа, што не. А паміж сабой яны даўно дамовіліся, проста чакаюць зручнага моманту. А вы што, хочаце, каб НАТА прыйшло?" — расказвае маёр расійскай арміі С.

"Нас увогуле ніяк не рыхтавалі да пераводу сюды! Ні лекцыі па ідэалогіі, ні спецыяльнага сходу перад адʼездам. І мы ходзім у самаволку, і кантрактнікі ходзяць. Як вяртаемся на базу — ведаеце, чым займаемся? Бачыце металічны дрот, якім лакаматыў прывязваюць да рэек? Мы па загадзе прапаршчыка гэты дрот адразаем і прадаём у горад. Пасля купляем усё, што яму трэба: цыгарэты, ежу. Падумайце толькі — жыве за наш кошт! А нам — добра калі адзін сухі паёк на траіх. У дарозе дык на пяцярых адзін давалі. Увогуле служыць падабаецца, натуральна, тут весела... Заўжды хацеў у войска, бо я патрыёт", — расказвае Свабодзе 18-гадовы салдат паставой службы.

Расійскі салдат: Да Беларусі 40 км. А ведаеш, якая дальнасць у “Града”?
Асабліва шмат вайсковай тэхнікі на чыгуначнай станцыі Клінцы. Фота з сацсетак.
Расійскі салдат: Да Беларусі 40 км. А ведаеш, якая дальнасць у “Града”?
Да танкаў можна свабодна падысці. Фота з сацсетак.

На дадзены момант у Клінцы пераводзяць 28-ю асобую мотастралковую брыгаду з Екацерынбурга. У яе склад уваходзяць самыя розныя віды ўзбраенняў — лёгкія, сярэднія і нават цяжкія. Ёсць калёсная і гусенічная тэхніка. Склад брыгады — ад дзвюх да трох тысяч чалавек. Там могуць быць і танкі, і артылерыя, і рэактыўныя мінамёты "Град", зенітныя сродкі абароны. Разам з тым мотастралковая дывізія не з'яўляецца самадастатковым фармаваннем. Для паўнавартаснага ўдзелу ў баявых дзеяннях ёй неабходная падтрымка звонку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі