Вы тут

Амбасадар Расіі: Вайсковая база на Браншчыне — супраць Украіны (відэа)

Вайсковая база ў Клінцах на Браншчыне ўзмацняецца ў рамках прэвентыўных мераў супраць Украіны. Пра гэта 9 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.

"Пры чым тут Беларусь? У нас не атрымоўваецца з Мінскімі дамоўленасцямі. І там, на Украіне, радыкалізм пачынае падымацца. Фармуюцца звышправыя сілы, больш радыкальныя, чым "Правы сектар". Не выключаю, што на Украіне пачынае пераважваць кропка погляду вайны. А мы б не вельмі хацелі, каб яна пераважыла. І нам на мяжы з Расіяй яе трэба спыніць", — паведаміў расійскі амбасадар.

Па словах дыпламата, гаворка ідзе аб прэвентыўных мерах. Ён дадаў, што расійскі бок асцерагаецца, каб канфлікт з Украінай не пайшоў далей. "Хаця, можа, Украіна і слабейшая, але меры прэвентыўныя", — патлумачыў Сурыкаў.