Вы тут

Расійскі Першы канал выдаў беларуса за "расчараванага" ўкраінца (відэа)

Фота: скрыншот з відэа Першага канала.

Расійскі Першы канал выдае беларуса за "расчараванага" ўкраінца. Блогер Ілля Варламаў піша, што "удзельнік Еўрамайдана Кірыл Чубенка" — насамрэч Віталь Юрчанка з Мінска. У сюжэце, прысвечаным чарговай гадавіне пачатку рэвалюцыйных падзей у Кіеве ў 2013 годзе, быў паказаны малады чалавек Кірыл Чубенка, які гаварыў: "Нічога мне асабіста не даў "Еўрамайдан", вось паглядзіце, дзе мы апынуліся. Можна было глядзець у будучыню, а мы ў будучыні засталіся без цяпла, з дарагой энергіяй і невядома, калі гэта скончыцца. Як перажыць зіму, як дзяцей адпраўляць у школу?". Пры гэтым не паведамляецца, дзе жыве хлопец і ці мае ён сям'ю — на руках падчас здымак "украінец" трымае ката.

Варламаў піша, што ён атрымаў ліст, у якім паведамлялася: Чубенка — гэта выпускнік юрфака БДУ Юрчанка, ён жыве ў ваенным гарадку ў беларускай сталіцы, да "Еўрамайдана" дачынення не меў. У сацсетках былі старонкі беларуса, на фотаздымках ён вельмі падобны на "Чубенку". З самім Віталём Юрчанкам Іллі Варламаву звязацца не ўдалося. Мінчук ужо выдаліў фотаздымкі са сваіх старонак.

Віталь Юрчанка. Фота з сацсетак.