Расійская кампанія раздае ў Мінску георгіеўскія стужкі (фота)

“Запраўляўся сёння на Жукава, 20. Далі сцяжок і стужку. Усім кліентам раздавалі”, — расказвае Еўрарадыё мінчанін Уладзіслаў.



У кампаніі ТНК-ВР факт раздачы георгіеўскіх стужак на сваіх запраўках у Мінску падцвердзілі, але ад тлумачэння прычын адмовіліся, спаслаўшыся на “адсутнасць кампетэнтнай асобы”.



Нагадаем, што 6 траўня ў інтэрнэце зявіліся сканы ўнутраных распараджэнняў беларускіх ідэалагічных установаў, дзе строга рэкамендавалася адмовіцца ад выкарыстання георгіеўскіх стужак падчас святкавання Дня Перамогі ды замяніць іх на чырвона-зялёныя. 7 траўня ад запланаванай раздачы георгіеўскіх стужак адмовіліся крамы “Еўраопт” і “Прастор”.



Кампанія ТНК-ВР, створаная як сумесны расійска-брытанскі холдынг, ад сакавіка 2013 года цалкам належыць расійскаму нафтагазаваму гіганту “Раснафта”. У Беларусі дзейнічае яе філіал “ТНК-ВР Запад”, які займаецца пастаўкамі нафтапрадуктаў у нашу краіну.

“Белая Русь” і БРСМ: Георгіеўскія стужкі выкарыстоўваць не будзем
 



Фота з фэйсбука Vladislav Ivansky
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі