Расіянін спрабаваў купіць у Беларусі 40 тон бульбы і застаўся без грошай

Спроба набыць бульбу прывяла да крымінальнай справы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Спроба набыць бульбу прывяла да крымінальнай справы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Расіянін спрабаваў купіць у Беларусі 40 тон насеннай бульбы і застаўся без грошай. Як піша @minobl_uvd, ён знайшоў у інтэрнэце аб'яву і звязаўся з "індывідуальным прадпрымальнікам з Мінска", дамовіўся пра пастаўку ў РФ. Агульны кошт мусіў скласці 680 тысяч расійскіх рублёў (больш за 11 тысяч долараў). Прадавец адправіў на электронную пошту дамову і заявіў, што хоча атрымаць наяўнымі задатак — 300 тысяч расійскіх рублёў (амаль 5 тысяч долараў).

Праз сваіх знаёмых грамадзянін Расіі грошы ў Мінск перадаў. Праз некалькі дзён "іпэшнік" паведаміў, што іх атрымаў і адправіў першую машыну з бульбай. Пасля гэтага ён знік. Ніякай бульбы расіянін не атрымаў. Па факце махлярства распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі