Расіяне спрабуюць прасунуцца да Славянска — 135-я раніца вайны ва Украіне

Расіяне не спыняюць актыўных баявых дзеянняў, нягледзячы на "аператыўную паўзу" / РИА Новости
Расіяне не спыняюць актыўных баявых дзеянняў, нягледзячы на "аператыўную паўзу" / РИА Новости

Не выключана, што расіяне рыхтуюцца да наступу на Краматорск з адначасовым наступленнем на Славянск. Такую здагадку зрабілі аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны.

"Расійскія войскі працягваюць спробы прасунуцца да Славянска з паўднёва-усходу ад Ізюма і, магчыма, ствараюць умовы для наступу з паўднёвага усходу ад Барвянкова —  у кірунку Славянска альбо ў кірунку Краматорска", — гаворыцца ў справаздачы Інстытута.

Там таксама адзначаюць, што расіяне дамагліся нязначных поспехаў на паўднёвы ўсход ад Северска і працягнулі наступальныя аперацыі на захад ад Лісічанска.

Аб ходзе гэтай аперацыі пісаў раніцай кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай. Паводле яго слоў, "каб выйсці на адміністрацыйныя межы Луганшчыны расіяне артылерыяй знішчаюць навакольныя вёскі. Іх не спыняе нават тое, што там застаюцца мірныя жыхары, якія гінуць у дамах і ў дварах".

Па словах Гайдая, падобная сітуацыя і ў населеных пунктах Данецкай вобласці, якія размешчаны на мяжы з Луганшчынай.

Россияне пытаются продвинуться к Славянску — 135-е утро войны в Украине
Разбурэнні ў Луганскай вобласці /@luhanskaVTSA

Расійскія войскі працягвалі наступальныя аперацыі на поўдзень і ўсход ад Бахмута. А таксама правялі абмежаваны, але беспаспяховы наступ на поўнач ад Харкава, адзначаюць у Інстытуце вывучэння вайны.

Расіяне не спынілі актыўных баявых дзеянняў, нягледзячы на заяву прадстаўніка Мінабароны Расіі Ігара Канашэнкава. Напярэдадні ён пацвердзіў здагадку аналітыкаў Інстытута, што расіяне ва Украіне бяруць "аператыўную паўзу". Падчас гэтай паўзы, мяркуюць аналітыкі, "расійскія сілы, хутчэй за ўсё, працягнуць абмяжоўвацца дробнамаштабнымі наступальнымі дзеяннямі па меры таго, як яны перабудоўваюць сілы і ствараюць умовы для больш маштабнага наступу ў бліжэйшыя тыдні ці месяцы".

У Кіеве пракаментавалі ўчорашнюю заяву расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб вайне: "Сёння мы чуем, што нас хочуць перамагчы на поле бою. Што тут скажаш, хай паспрабуюць". Пуцін лічыць ,што "Захад хоча ваяваць з намі да апошняга ўкраінца", і папярэдзіў, што "усе павінны разумець, што мы па вялікім рахунку сур'ёзна пакуль нічога не пачыналі".

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў гэтую пазіцыю "яшчэ адным доказам прадуманага расійскага генацыду". Адказ ён апублікаваў у Twitter.

Па словах Падаляка, няма ніякага плана "калектыўнага Захаду", а толькі "канкрэтная z-армія ўвайшла ў суверэнную Украіну, абстрэльвае горада і забівае мірных грамадзян".

Россияне пытаются продвинуться к Славянску — 135-е утро войны в Украине
Карта боевых действий / understandingwar.org

Тым часам ні адзін расійскі грамадзянін пакуль не звярнуўся па украінскую візу, распавёў украінскі міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба. Візавы рэжым для расіян, нагадаем, быў уведзены ва Украіне з 1 ліпеня.

Затое, па словах Кулебы, было больш за 100 званкоў ад грамадзян Расіі ў МЗС і амбасады Украіны ў розных краінах з просьбай растлумачыць, як атрымаць візу і што для гэтага трэба. Але ніводнай заяўкі так і не паступіла.

"І гэта на самай справе гістарычны момант, які дэманструе, да якога ўзроўню агрэсія Пуціна давяла дачынення не паміж нашымі дзяржавамі, а паміж нашымі народамі", прыводзіць словы ўкраінскага міністра "Громадське".

Адстаўка брытанскага прэм'ера Барыса Джонсана не адаб'ецца на падтрымцы Украіны з боку Лондана, лічыць экс-міністр замежных спраў, дыпламат Павел Клімкін. Пра гэта ён сказаў "Аглядальніку". На думку дыпламата, Брытанія працягне паслядоўна падтрымліваць Украіну.

"Украіна не страціць падтрымку, паколькі Вялікабрытанія — гэта не адзін Барыс", — сказаў Клімкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі