Расія стала апанентам Беларусі ў пытанні з электрамабілямі

Расія стала апанентам Беларусі ў пытанні з электрамабілямі

У Беларусі на сённяшні дзень існуе 130 зарадных станцый для электрамабіляў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў намеснік гендырэктара "Беларуснафты" Андрэй Коцік. Паводле яго слоў, да канца года іх колькасць павялічыцца да 250. А ў 2021-м колькасць зарадных станцый вырасце да 500. У далейшым іх будзе ўсё больш. А да 2023 года ў Беларусі з'явяцца суперхуткія зарадкі для электрамабіляў. "Заправіцца" на іх можна будзе за 3-4 хвіліны. Да 2024-га беларусам абяцаюць электракары, кошт якіх будзе прыблізна такі ж, як цана на звычайныя аўто.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі