Беларусь спрабавала абнуліць пошліны на электрамабілі, але ёй не дазволілі
![Беларусь спрабавала абнуліць пошліны на электрамабілі, але ёй не дазволілі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/electric-mobility-4158595_960_720.jpg.webp?itok=JD8mOswE)
Беларусь спрабавала абнуліць пошліны на электрамабілі, аднак іншыя дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза не дазволілі. Пра гэта стала вядома з адказу Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі на петыцыю, змешчаную на petitions.by. Яе ініцыятары якраз і прасілі разгледзіць пытанне адмены мытных пошлін для фізічных асоб на ўвоз у нашу краіну электрамабіляў.
Намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Палудзень паведаміў, што Беларусь прапанавала іншым краінам-удзельніцам Еўразійскага эканамічнага саюза абнуліць пошліны на ўвоз электрамабіляў у канцы 2017 года. Але падтрымкі не атрымала.
У Мінску ад сваёй ініцыятывы не адмовіліся. На сённяшні дзень "пытанне пра мэтазгоднасць падрыхтоўкі новых ініцыятыўных прапаноў па ўстанаўленні стаўкі ўвазной мытнай пошліны ў памеры нуль (0) адсоткаў у дачыненні электрамабільнага транспарту разгядаецца зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі з улікам інтарэсаў айчынных вытворцаў і спажыўцоў электрамабіляў".
![Беларусь спрабавала абнуліць пошліны на электрамабілі, але ёй не дазволілі](/sites/default/files/paragraphs/image/55f0f32da61398abdfb5989a55be9d9a.jpg)
![Беларусь спрабавала абнуліць пошліны на электрамабілі, але ёй не дазволілі](/sites/default/files/paragraphs/image/6bb337db0b05e9d52f11b34e2b10fd91.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.