Расія пагражае забараніць пастаўкі свініны з Беларусі

Расія пагражае забараніць пастаўкі свініны з Беларусі

Спецыялісты Рассельгаснагляду выявілі ў гатовых мясных вырабах Гродзенскага мясакамбіната ДНК віруса афрыканскай чумы свіней. Таму з 7 верасня пастаўкі прадукцыі з гэтага мясакамбіната ў Расію часова забароненыя, паведамляецца на сайце расійскага ведамства

Расійскія спецыялісты адзначаюць, што гэта не першы выпадак, калі ў мясных прадуктах з Беларусі выяўляюць ДНК віруса афрыканскай чумы свіней. Таму Рассельгаснагляд пагражае забараніць пастаўкі ўсёй гатовай мясной прадукцыі, якая змяшчае свініну, якая ідзе ў Расію з Беларусі.

Рассельгаснагляд нагадвае, што раней на прадукцыю Гродзенскага мясакамбіната была накладзеная забарона. Яна была знятая з 16 ліпеня 2018 года пад гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду беларускага Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі