У Беларусі анансавалі выпуск марозіва са смакам салёных гуркоў
Марозіва / Feelin
У Беларусі плануюць выпускаць марозіва са смакам... салёных гуркоў. Пра такія планы абвясціў у сацсетках брэнд Feelin.
Фатаздымак арыгінальнага марозіва з'явіўся ў сацсетках вытворцы. На абгортцы марозіва — слоік салёных гуркоў.
На фота можна разгледзець дату вырабу — 22 ліпеня. Прадукт называецца "Гурок ЭРА". Ніжэй дробным шрыфтам пазначана: фруктовы лёд з салёнымі гуркамі.
Карыстальнікі сацсетак — у захапленні. Пішуць, што пакаштуюць нават проста дзеля цікаўнасці — калі гэта не Штучны Інтэлект намаляваў карцінку. Іншыя пытаюцца: "Чаму фруктовы лёд, калі гароднінавы?"
Прадстаўнікі кампаніі пакуль нікому не адказваюць.
Раней стала вядома пра выпуск марозіва са смакам піва.