Раніцай 30 снежня каля Зямлі праляціць 24-метровы астэроід
![Раніцай 30 снежня каля Зямлі праляціць 24-метровы астэроід](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1014683781reuters715.jpg.webp?itok=5n3_BXUj)
У сераду, 30 снежня, а 9-й гадзіне раніцы каля Зямлі праляціць 24-метровы астэроід 2015 YT1. Ён будзе ў 5,2 млн км ад нашай планеты. Гэта ў 13,5 разоў далей, чым адлегласць ад нашай планеты да Месяца. Спецыялісты сцвярджаюць, што ніякай небяспекі для зямлян няма.
Яшчэ адзін астэроід — 2015 YP1 — праляціць каля Зямлі ў навагоднюю ноч (ў 42 разы далей, чым адлегласць ад нашай планеты да Месяца). Яго памеры складаюць ад 45 да 140 метраў, інфармуе РІА "Новости".
Фота: Reuters