Вы тут

Давераную асобу кандыдата ў дэпутаты звезлі з участка ў кайданках

Скрыншоты са стрыма

Пятра Маркелава, давераную асобу апазіцыйнага кандыдата Стаса Шашка, і самога Шашка выдалілі з участка. Маркелаў вёў стрым з месца падзеяў.

Хлопец стаў пратэставаць, калі пабачыў на ўчастку невядомага чалавека ў цывільным. Пабочных асобаў на ўчастку ў гэты час быць не павінна. Маркелаў патрабаваў высветліць статус гэтага чалавека. 

На ўчастак прыйшоў міліцыянт, які некуды выйшаў з "невядомым у цывільным". Праз нейкі час міліцыянт прыйшоў і забраў Маркелава і Шашка. Пасля гэтага стрым перапыніўся. 

На іншым стрыме бачна, што Маркелава жорстка выцягнулі ў калідор, павалілі і начапілі кайданкі. Пасля гэтага міліцыянты павялі хлопца. Следам за ім павялі Шашка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.