П'яны пасажыр аўто ў Брэсце стукнуў інспектара ДАІ галавой у твар

П'яны пасажыр аўто ў Брэсце стукнуў інспектара ДАІ галавой у твар

Крымінальную справу пачалі на мужчыну, які стукнуў супрацоўніка ДАІ ў Брэсце, перадае БЕЛТА са спасылкай на абласную Дзяржаўтаінспекцыю.

Здарэнне адбылося 12 лістапада каля 03.20. Інспектары ДАІ спынілі аўтамабіль "Аўдзі А8", за рулём якога быў 35-гадовы жыхар Жабінкі. Выявіўшы правапарушэнне, адзін з інспектараў пачаў складаць адміністрацыйны пратакол.

У гэты момант з пасажырскага сядзення падняў гаспадар іншамаркі. Ён падыйшоў да даішніка і стукнуў яго галавой у твар. Нападнікам выявіўся 29-гадовы жыхар Жабінкі. Медагляд пацвердзіў, што мужчына быў п'яным — 1,1 праміле.

Міліцыянты затрымалі парушальніка. На яго пачалі крымінальную справу за насілле ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. 

У ДАІ дадалі, што мужчына з'яўляецца злосным парушальнікам правілаў дарожнага руху: на яго рахунку больш за 40 такіх парушэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі