Вы тут

Пуцін памяняў амбасадара Расіі ў Беларусі

Дзмітрый Мезенцаў / angi.ru

Новым Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Расійскай Федэрацыі ў Беларусі прызначаны Дзмітрый Мезенцаў. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведамляецца на афіцыйным сайце Крамля. 

Іншым указам ён вызваліў Міхаіла Бабіча ад абавязкаў расійскага амбасадара ў Беларусі, а таксама ад пасады спецпрадстаўніка прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з нашай краінай. Мезенцаў на пасаду спецпрадстаўніка не прызначаны. 

Пра адкліканне Бабіча і верагоднае прызначэнне Мезенцава журналістам стала вядома 30 красавіка. Паведамлялася, быццам адклікаць Бабіча ў Пуціна прасіў асабіста Аляксандр Лукашэнка. На пасадзе амбасадара ў Беларусі Бабіч адпрацаваў восем месяцаў. 

Пра тое, чым вядомы новы расійскі амбасадар Дзмітрый Мезенцаў, чытайце ў матэрыяле Еўрарадыё