Прызналі "экстрэмісцкім" нумар газеты з артыкулам пра імпічмент Лукашэнку

"Свабода" была папулярным недзяржаўным выданнем
"Свабода" была папулярным недзяржаўным выданнем

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкім" нумар незалежнай газеты "Свабода" ад 17 кастрычніка 1997 года. Адпаведнае рашэнне 21 лютага прыняў суд Мінскага раёна. Якія менавіта прэтэнзіі да нумару, невядома. Магчыма, нейкую крамолу пабачылі ў артыкуле "Імпічмент: другая спроба", прысвечаны сходу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі і выступу на ім Віктара Ганчара. "Лукашэнка супрацьзаконна падпарадкаваў сабе Цэнтральную выбарчую камісію і сваімі ўказамі, насуперак закону, змяніў парадак правядзення выбараў", — гаварыў ён. Вярхоўны Савет прыняў заяву пра "наяўнасць у дзеяннях Лукашэнкі прыкметаў злачынства" і прызнаў "немагчымым выкананне Лукашэнкам абавязкаў прэзідэнта Беларусі", пісала выданне.

Тым жа рашэннем у спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў" уключылі і нумар газеты "ZA VOLU" за сакавік-красавік 1995 года, якую выдавала Беларуская партыя свабоды. 

Прызналі "экстрэмісцкім" нумар газеты з артыкулам пра імпічмент Лукашэнку
Прызналі "экстрэмісцкім" нумар газеты з артыкулам пра імпічмент Лукашэнку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі