Прыёмку акумулятарнага завода ў Брэсце працягнулі да 21 чэрвеня

Прыёмку акумулятарнага завода ў Брэсце працягнулі да 21 чэрвеня

Працу камісіі па прыёмцы акумулятарнага завода ў Брэсце працягнулі да 21 чэрвеня. Пра гэта стала вядома на прэс-канферэнцыі, якую зладзілі на прадпрыемстве 11 чэрвеня. Паводле дырэктара завода Сяргея Мельніковіча, усе пусканаладачныя працы былі завершаныя 10 красавіка.

Цяпер там атрымалі акты прыёмкі ад большасці кампетэнтных арганізацыяў, у тым ліку МНС, цэнтра гігіены, "Энерганагляду". Чакаецца заключэнне з Мінпрыроды, якое раней зафіксавала перавышэнні нарматыўных паказнікаў па выкідах у атмасферу забруджвальных рэчываў. Кіраўнік завода кажа, што з 38 крыніцаў выкідаў у атмасферу перавышэнні былі толькі па двух, у тым ліку па свінцу — з разліку выпуску прадукцыі 2 млн акумулятараў на год на 124 грама болей, чым заяўлена ў праекце.

Пры гэтым Сяргей Мельніковіч адзначае, што заканадаўства дазваляе выкідваць да 120 кг свінца на год з улікам санітарнай зоны ў 500 метраў і рассейвання гэтых выкідаў. На прадпрыемстве заявілі нарматывы ў 3 кг на год, то бок, у 40 разоў меней дапушчальнай нормы і каб укласціся ў іх, вядуць працу з тэхналагічным абсталяваннем.

Галоўны інжынер завода Сяргей Дубнавіцкі таксама пракаментаваў некаторыя факты, зафіксаваныя актывістамі на АКБ і вакол яго. Напрыклад, чорны дым не з'яўляецца пылам аксіду свінца, а мог быць выкліканы прадзіманнем фільтраў газавых гарэлак ачышчальнага абсталявання. Што да вывазу з завода прадукцыі, які адбываўся сярод ночы, то гэта тлумачаць так: на заводзе ў Пінску ўзялі акумулятары, каб зрабіць тэсты на абсталяванні новага прадпрыемства.

Кіраўніцтва АКБ абвяргае і інфармацыю аб адміністратыўным працэсе, нібыта распачатым ў дачыненні "Ай-Паўэр" ў сувязі з забруджваннем навакольнага асяроддзя, піша TUT.by
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі