Вы тут

Прысуд па смяротнай экстазі-вечарынцы ў Мінску: ніхто не трапіў за краты

Антон Б. атрымаў самае жорсткае пакаранне — тры гады "хіміі". Фота: Еўрарадыё

11 студзеня суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд сямі ўдзельнікам экстазі-вечарынкі ў сталіцы.

21-гадоваму Антону (ён адзіны падчас працэсу сядзеў за кратамі) суд прызначыў тры гады абмежавання волі, ён правядзе іх у папраўчай установе. Соф'ю, якая разам з Антонам займалася пакупкай экстазі, прысудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без адпраўлення ў папраўчую ўстанову). Пракурор Ірына Кузнецова прасіла для маладых людзей больш жорсткія тэрміны: ад 2 да 3 гадоў калоніі.

У судзе падчас абвяшчэння прысуду. Фота: Еўрарадыё

Абвінавачванне маладым людзям было выстаўленае па частцы 1 артыкула 328: "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў". Следчы камітэт паведамляў, што справа па больш суворай частцы 5 артыкула 328, па якой праходзіць не знойдзены пакуль наркадылер, які прадаў кампаніі экстазі, вылучаная ў асобную вытворчасць.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”