Прысуд па справе "Экамедсэрвіса" збіраюцца абвясціць у пятніцу

"Папярэдняе агалошванне прысуду прызначана на гэтую пятніцу ў 14.00", — паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у згаданым судзе.
 

Нагадаем, што разгляд крымінальнай справы па факце смерці 25-гадовай Юліі Кубаравай (на здымку) пачаўся 9 студзеня. Дзяўчына памерла вясной 2013 года пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс". Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра "Экамедсэрвіс" Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.

Дзяржабвінаваўца Мікалай Жачко папрасіў прысудзіць Шурава да пяці гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займацца медыцынскай дзейнасцю на пяць гадоў. Валжанкіну — да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з забаронай займацца прафесійнай дзейнасцю на два гады. Ліхуту — да чатырох гадоў пазбаўлення волі з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый.

Шураў сваю віну прызнаў часткова. Валжанкіна і Ліхута віны не прызналі.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі