Бацька Кубаравай: Пакуль названыя не ўсе вінаватыя ў смерці дачкі

Бацька дзяўчыны, якая загінула пасля аперацыі ў "Экамедсэрвісе", лічыць, што занадта доўга "мусіравалі тэму з кіслародам". У сваю чаргу адвакат пацярпелага боку заявіў, што як на судзе першай інстанцыі, так і цяпер на паседжанні па касацыйных скаргах не прагучалі адказы на ўсе пытанні.

Адвакат звярнуў увагу, што ў медцэнтры своечасова не замянілі вільгацезборнік у газааналізатар. Гэтая дэталь, па яго словах, каштавала досыць танна — 5 долараў. Ён лічыць, што такія пытанні у цэнтры не вырашаліся, таму што персаналу так "зручней працаваць", перадае БЕЛТА.

У судзе выступіў і былы галоўны інжынер цэнтра Вадзім Ліхута. Ён адзначыў, што не мог падпісваць дамову аб тэхнічным абслугоўванні абсталявання без дазволу гендырэктара медцэнтра. Ліхута сказаў, што не лічыць сябе вінаватым і папрасіў прызначыць больш мяккае пакаранне.

Былая гендырэктар "Экамедсэрвіса" Галіна Валжанкіна таксама заявіла, што не лічыць сябе вінаватай. Яна адзначыла, што заняла пасаду гендырэктара незадоўга да трагічных падзей з Юліяй Кубаравай, а да гэтага была галоўным лекарам цэнтра. У абавязкі галоўнага лекара не ўваходзіць кантроль працы інжынернай службы. Яна падкрэсліла , што не ведала пра праблемы з апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. Важанкіна адзначыла, што Ліхута не вельмі добра разбіраўся ў медыцынскай тэхніцы.

Нагадаем, Юлія Кубарава памерла пасля пластычнай аперацыі ў "Экамедсэрвісе" ўвесну 2013 года. Прысуд па справе вынес суд Кастрычніцкага раёна сталіцы 31 студзеня 2014 года. Вінаватымі былі прызнаныя экс-гендырэктар "Экамедсэрвіса" Галіна Валжанкіна, былы галоўны інжынер медцэнтра Вадзім Ліхута і лекар анестэзіёлаг-рэаніматолаг Аляксандр Шураў .

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі