Пры Катынскіх расстрэлах НКВД здымала навучальны фільм?
Міністэрства замежных справаў Польшчы мае намер звярнуцца да МЗС Расіі з запытам пра дакументальны фільм, які НКВД мела здымаць падчас катынскіх расстрэлаў. Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных справаў Рышард Шнэпф (Ryszard Schnepf).
Паводле кнігі Тадэdeша Кісялеўскага (Tadeusz Kisielewski) "Katyń. Zbrodnia i kłamstwo”, НКВДысты, расстрэльваючы афіцэраў польскай арміі ў Катыні (сярод іх было шмат беларусаў. – ЕРБ), пры тым здымалі навучальны фільм па масавых расстрэлах. Паводле Кісялеўскага, у 1950-х гэты фільм НКВДысты перадалі калегам з Паўночнай Карэі ў рамках абмену досведам.
Прафэсар гісторыі Войцех Рашкоўскі (Wojciech Roszkowski) заявіў, што публікацыі пра гэта з’яўляліся і раней, толькі на Захадзе з’яўляліся звесткі, што фільм перадалі не паўночнакарэйцам, а кітайцам. Тадэвуш Кісялеўскі спасылаецца на акты амерыканскай CIA (ЦРУ). Пасля распаду СССР амерыканцы актыўна працавалі ў адкрытых тады архівах СССР, падкупліваючы чыноўнікаў і вывозячы інфармацыю.
ONET