Прэзідэнту Польшчы падарылі абраз, намаляваны Алесем Пушкіным
![Прэзідэнту Польшчы падарылі абраз, намаляваны Алесем Пушкіным](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/abraz-2909.jpg.webp?itok=9-f1ni2A)
Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду падарылі абраз, створаны беларускім мастаком Алесем Пушкіным. Гэта адбылося 27 верасня, калі кіраўнік Польшчы наведваў з прыватным візітам санктуарый у Гетшвальдзе, піша express.olsztyn.pl.
Беларускі мастак супрацоўнічае з Гетшвальдскім асяродкам культуры (ГАК). Дырэктар ГАК Яцэк Адамас перадаў абраз вармінска-мазурскаму ваяводу Артуру Хаецкаму, а той — польскаму прэзідэнту.
Абраз будзе змешчаны ў капліцы Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.