Прэзідэнт Малдовы патлумачыў, якое бачыць выйсце з урадавага крызісу

Прэзідэнт Малдовы патлумачыў, якое бачыць выйсце з урадавага крызісу

Стала вядома, чаму Ігар Дадон не пагадзіўся на прапанаваныя кандыдатуры міністраў. 

Як паведамлялася раней, 2 студзеня Канстытуцыйны суд Малдовы адхіліў прэзідэнта ад пасады. Нагодай стала тое, што Ігар Дадон двойчы адмовіўся прызначаць прапанаваных яму міністраў, вылучаных урадам Паўла Філіпа

Сваё рашэнне кіраўнік Малдовы патлумачыў тым, што кандыдаты не адпавядаюць пасады, а некаторыя з іх прама ці ўскосна былі замяшаныя ў банкаўскім крадзяжы, піша zdg.md. Гаворка пра мільярд долараў, скрадзены з банкаўскай сістэмы Малдовы. 

Дарэчы, у Малдове ўжо быў прэцэдэнт, калі прэзідэнта часова адхілілі ад пасады. У кастрычніку 2016 года ў абыход прэзідэнта быў прызначаны міністр абароны. Для гэтага давялося прыпыніць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. 

У сацсетках Ігар Дадон напісаў, што бачыць два магчымыя выйсці з гэтай сітуацыі: "Два варыянты: 1. Паспрабаваць пайсці на рэвалюцыю (якая ў гэтых умовах зразумела чым скончыцца). 2. Перамагчы на выбарах сёлета і пакараць усіх тых, якія ўдзельнічалі ва ўзурпацыі ўлады".

Прэзідэнт Малдовы патлумачыў, якое бачыць выйсце з урадавага крызісу
Фота з сацсетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі